Табе, Беларусь, прысвячаем!

3 ліпеня мы разам з усёй краінай адзначылі Дзень незалежнасці. Старт афіцыйным урачыстасцям быў дадзены ў 14 гадзін на гарадской плошчы, дзе адбыўся святочны мітынг. Галоўныя жа святочныя плацоўкі, у тым ліку і інтэрактыўная пляцоўка «Дзецям пра Беларусь», якую прадставіла наша бібліятэка, запрасілі жыхароў і гасцей Навагрудка ў гарадскі парк. Усё спрыяла добраму святочнаму настрою: выдатнае сонечнае надвор’е, цікавыя праграмы і майстар-класы, гульні і забавы, цёплыя віншаванні. Госці нашай пляцоўкі даведаліся шмат цікавага пра нашу краіну, пазнаёміліся з новымі, выдатна ілюстраванымі кнігамі, паўдзельнічалі у конкурсе «Смак беларускай мовы» і майстар-класе па вырабу віншавальнай адкрыткі «Табе, Беларусь, прысвячаем».

 

Са святам, сябры! Мірнага неба і яснага сонейка, шчасця і дабрабыту, моцнага здароўя і выдатнага настрою!

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.