#Кнігізфонду📚 Чароўныя майстэрні або Прыгоды Ціма ў Дудутках

Сябры, ці бывалі вы калі ў Дудутках? У 40 кіламетрах ад Мінска, у маляўнічым месцы на пабярэжжы ракі Пціч, знаходзіцца музейны комплекс старажытных рамёстваў і тэхналогій — “Дудуткі”.

А хочаце здзейсніць падарожжа туды прама зараз? Тады хутчэй у бібліятэку! На экскурсію па музейнаму комплексу вас запрашаюць хлопчык Цім і яго сябры, героі кнігі  Ірыны Токаравай  «Чароўныя майстэрні або Прыгоды ціма ў Дудутках».  Вас чакае знаёмства з дзіўнымі майстрамі і рамёствамі, чароўныя прыгоды і выпрабаванні. Упэўнены, што калі вы прачытаеце гэтую кнігу, у вас абавязкова ўзнікне жаданне асвоіць якоесьці рамяство ці зрабіць нешта сваімі рукамі. І гэта рэч будзе адна-адзіная, непаўторная, зробленая з душою і цяплом вашых рук.

Токарава, І.А. Чароўныя майстэрні, або Прыгоды Ціма ў Дудутках : для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / Ірына Токарава ; мастак Н.І. Іванчык.- Мінск : Народная асвета, 2020.- 59с. : іл. — (Казкі для вундэркіндаў).

Раім прачытаць!

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.