Летняя фішка — цікавыя кніжкі! 



Летняя фішка — цікавыя кніжкі! — гэта наш заклік да ўсіх, хто любіць чытаць. Да тых, хто любіць трымаць у руках вось толькі-толькі надрукаваную кніжку, якая яшчэ захоўвае пах тыпаграфскай фарбы. Да тых, хто хоча першым даведацца, што новага і цікавага пішуць ужо вядомыя і новыя аўтары.
У нашай бібліятэцы — новае паступленне літаратуры. Для вас — самыя цікавыя гісторыі, самыя вясёлыя прыгоды, самыя мілагучныя вершы! Заходзьце хутчэй!