Разам з кнігай дарогаю дабра 📚💗🙏🏻🎄✨
З 23 снежня 2025 года па 14 студзеня 2026 года ва ўсіх рэгіёнах Беларусі праходзіць рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя для пажылых людзей «Ад усёй душы». Мэта мерапрыемства — выказванне ўдзячнасці і павагі да старэйшага пакалення, акцэнтаванне ўвагі на неабходнасці аказання дапамогі і падтрымкі нашым бабулям і дзядулям, а таксама ўмацаванне традыцый сямейнага дабрабыту і сувязі пакаленняў.
Наша бібліятэка сямейнага чытання таксама далучылася да гэтай добрай ініцыятывы. Мы павіншавалі нашых чытачоў паважанага ўзросту з Новым годам і Святам Нараджэння Хрыстова, выказалі ім свае цёплыя пажаданні здароўя, доўгіх гадоў жыцця, дабрабыту, веры ў сілу дабрыні і разам з кнігамі падарылі цудоўных анёлачкаў на шчасце.



