Мова наша родная — багатая, народная!

21 ЛЮТАГА — ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. І вельмі дрэнна, калі ён пачынае забывацца пра сваю мову, не шануе яе. Для нас, беларусаў, роднай мовай з’яўляеццабеларуская мова.

Сёння, у гэты ясны, сонечны дзень да нас у госці завіталі выхаванцы 1-й старэйшай групы Дзіцячага садка №6.

Дзеці прыйшлі на экскурсію ў бібліятэку, а яшчэ мы запрасілі іх прыняць ўдзел у лінгвістычным спрынце. Хлопчыкам і дзяўчынкам бібліятэкары прапанавалі шмат рознык конкурсаў, заданняў, рэбусаў і загадак. Вядома ж, усе заданні былі на беларускай мове. Нашы маленькія сябры на дзіва добра справіліся з усімі выпрабаваннямі. У рэшце рэшт, мы здагадаліся, што яны займаюцца ў беларускамоўнай групе. 

Падчас нашай сустрэчы 🧑🏻👧🏻 мы прапанавалі дзецям шмат цікавых кніжак на роднай мове📚, а яшчэ — пазнаёмілі з дзіцячым часопісам  «Вясёлка»📗, які таксама выдаецца на беларускай мове. Усім вельмі спадабалася наша мерапрыемства, напрыканцы якога хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі ў падарунак кніжныя закладкі 📚 і маленькія прысмакі.🍭

Любіце родную мову!

Чытайце кніжкі на беларускай мове!

Няхай мова наша родная — багатая, народная, гучыць як мага часцей! 💗💚💛

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.