Пад ззяннем Каляднай зоркі 🎇🎄

Сёння з самай раніцы наша бібліятэка напоўнілася чароўным спевам і светлай радасцю — да нас прыходзілі хрыстаславы, нашы юныя сябры з Сярэдняй школы №5 імя Г.Фамічова!

Хлопчыкі і дзяўчынкі, прытрымліваючыся праваслаўных традыцый, вершамі і каляднымі песнямі павіншавалі супрацоўнікаў і чытачоў бібліятэкі сямейнага чытання са Святам Нараджэння Хрыстова.

Мы таксама павіншавалі хрыстаславаў з вялікім Святам і пажадалі, каб Хрыстос назаўжды пасяліўся ў сэрцы кожнага. Каб Ён дапамагаў ісці па жыцці, рабіць добрыя справы, сябраваць, добра вучыцца. Мы пажадалі ўсім моцнага здароўя, шчасця, веры ў самае лепшае.

 

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.