«Песня пра зубра» — ода Радзіме

Сёлета мы адзначаем 500-годдзе з часу першай публікацыі паэмы Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» («Carmen de statura feritate ac venatione bisontis» — «Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго».

Дзякуючы таленту і багатаму жыццёваму вопыту Міколы Гусоўскага паэма стала песняй яго сэрца, гімнам Бацькаўшчыне, паэмай жыцця роднай зямлі . Паэт ў сваёй паэме не толькі апісаў зубрыныя ловы. Ён стварыў узнеслую песню пра беларускую зямлю, пра тое, чым яна багата, пра яе людзей, іх думы і пачуцці, пра прыроду, жывёльны свет гэтага цудоўнага краю. Паэма вучыць нас любові да роднай зямлі, да свайго народа, яго гісторыі, культуры, нацыянальных традыцый, любові і павазе да іншых народаў і іх культур. Паэма заклікае сумленна жыць, змагацца за справядліваць і праўду, весці няспынную барацьбу за мір і свабоду, за святло і шчасце.

Гэтая паэма прасякнута любоўю паэта да роднага краю, глыбокім адчуваннем радзімы як месца адзінага і непаўторнага. У паэме аўтар глядзіць на сваю радзіму нібы збоку і імкнецца уславіць усё тое, з чым яго свядомасці асацыіруецца вобраз Беларусі, роднай зямлі. Аўтар зачарованна любуецца пушчай, дзе прайшлі яго дзяцінства і юнацтва, захапляецца “дзівосным прыстанкам загадак і цудаў”. Наш скарб – гэта нашы лясы, “наша скарбонка і свіран”. Лес і прырода для паэта – “эліксір маладосці, бадзёрасці духу”.

Няпростымі і нялёгкімі дарогамі ішла “Песня пра зубра” да нас, сёняшніх яе чытачоў. Яна раскрыла свае духоўныя багацці перад здзіўлёным чытачом ва ўсю сілу і моц таленту свайго творцы. Паэма заняла пачэснае месца сярод іншых самых вялікіх дасягненняў беларускай літаратуры.

Сёння сваім чытачам мы прапанавалі прыняць удзел у літаратурнай віктарыне «Песня пра зубра: ода Радзіме». Віктарына змяшчала пытанні пра жыццё і дзейнасць М.Гусоўскага, пра саму паэму, а таксама пра прыроду Беларусі і спадчыну нашага народа.

Акрамя віктарыны мы прапанавалі ўдзельнікам зачытаць урыўкі з паэмы, якія найбольш яскрава паказваюць стаўленне аўтара да сваёй Радзімы, прыгажосці яе прыроды,  сімвала велічы і магутнасці — зубра.

Спраўдзілася прадбачанне, выказаннае яшчэ ў XIX стагоддзі адным з перакладчыкаў паэмы на нямецкую мову:

“Многія народы Еўропы – і тыя, што маюць дзяржаўную незалежнасць, і тыя, што яшчэ спадзяюцца яе атрымаць, — з нязвыклай удзячнасцю пакланіліся б ад сабе і ад нашчадкаў таму свайму сыну, які б пакінуў ім у спадчыну падобны твор, незалежна ад мовы, якой такі твор мог быць напісаны. І першымі сярод іх беспамылкова можна было б назваць славян-беларусаў, старажытная культура якіх яшчэ мала вядома адукаванаму свету, але якія яшчэ ў рамках сумеснай сваёй феадальнай дзяржавы з Літвою мелі такога буйнага паэта, як Нікалай Гусавіян з яго “Песняй пра зубра”.

Сёння мы нізка кланяемся свайму геніяльнаму паэту, вялікаму патрыёту Радзімы, таму што ўпершыню ў гісторыі сваёй культуры Беларусь вуснамі свайго вялікага сына напрамую гаварыла з іншымі еўрапейскімі народамі аб сваім жыцці, аб сваёй гісторыі.

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.