Родная мова — багацце народа

 

Мова мая — 
шум гаёў напрадвесні, 
стан дзявочы бяроз, 
звонкі спеў салаўя 
і матуліны шчырыя песні — 
мова мая…

М. Цімінская

Родная мова жыве ў культуры кожнага народа. Традыцыі, звычаі, літаратура, мастацтва і гісторыя асобнай нацыі перадаюцца з пакалення ў пакаленне ад бацькоў да дзяцей з дапамогай мовы. Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён устаноўлены ЮНЭСКА з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю. Разнастайнасць моў з’яўляецца велізарным здабыткам чалавечай спадчыны. Самымі распаўсюджанымі мовамі ў сучасным свеце з’яўляюцца кітайская, англійская, руская, іспанская, арабская, партугальская, французская.

У гэты дзень сусветнай супольнасці нагадваюць, што ўсе мовы прызнаюцца роўнымі, таму што кожная з іх унікальная і кожная ўяўляе жывую спадчыну, да якой мы павінны сур’ёзна ставіцца і аберагаць. Вялікая роля ў захаванні мовы належыць літаратуры і культуры.

Для наведвальнікаў бібліятэкі сямейнага чытання бібліятэкар правяла агляд літаратуры з выставы-прапановы «Адчуем водар мовы роднай» і дала рэкамендацыі да чытання мастацкіх кніг  аматарам беларускіх аўтараў.

Нашы малодшыя чытачы заахвоціліся гульнёй-перакладанкай «Смак роднай мовы», таксама выбралі сабе цікавыя кнігі на беларускай мове для вольнага чытання.

Атмасфера прыгажосці і мілагучнасці беларускай мовы прысутнічае ўсюды. Словы ветлівасці “добрай раніцы”, “калі ласка», “дзякуй”, “да пабачэння” людзі кажуць кожны дзень. Карыстайцеся імі і, дзякуючы ім, адчуйце наколькі багатая і непаўторная наша з вамі мова.

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться