Смак беларускай гісторыі 🥓🥨🍗🧆🥔🧅#Кнігізфонду

Сябры, ці даводзілася вам каштаваць калі андруты з аршадам ці яйкі-пердуты (ужо выбачайце, калі ласка)?🧇 Альбо, можа, абедалі вы валаванам ці мішкулянцыяй?🥘 І, зрэшты, ці ведаеце вы, якая на смак наша гісторыя? Не??!!! Тады хутчэй у бібліятэку! Мы пазнаёмім вас з цікавай кнігай Алены Мікульчык «Смак беларускай гісторыі»📔

Мікульчык, А. Смак беларускай гісторыі = Вкус белорусской истории = Taste of Belarusian history / Алена Мікульчык . — Мінск: Беларусь, 2022.- 143с. : іл.

Алена Мікульчык — вядомы шэф-повар, эксперт беларускай кухні і гісторык кулінарыі. Яна адаптуе рэцэпты нашых продкаў да сучаснасці і, вядома ж, распавядае аб гастранамічных традыцыях роднай зямлі. Маннае суфле з шафранам, селядзец з гарчыцай і яйкамі на грэнках, піўны суп з сырам, гуляш па-радзівілаўску — гэтыя стравы магнатаў, шляхты і гараджан ацэніць нават самы пераборлівы гурман.

Кожная страва суправаджаецца цікавай гісторыяй паходжання, рэкамендацыямі па падрыхтоўцы і ўказаннямі, якія змены былі ўнесены ў першапачатковы варыянт. У кнізе ўсяго 40 рэцэптаў з 2000 шляхецкай і каля 300 радзівілаўскай кухні. Але падборка атрымалася вельмі цікавая, праілюстраваная маляўнічымі фатаграфіямі. Да таго ж, інфармацыя ў кнізе падаецца на трох мовах: беларускай, рускай и английскай.

Усім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, РЭКАМЕНДУЕМ! А калі вы яшчэ любіце гатаваць і здзіўляць гасцей аўтэнтычнымі блюдамі, тады гэтая кніга — для вас!

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.