Уключы перазагрузку — размаўляй па-беларуску!

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы.

🌸🌸🌸🌸🌸🌸🌸🌸🌸🌸

Мова… Наша родная мова… Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек — усе маюць сваю мову.

Сёння крыштальным ручайком роднай мовы гучалі дзіцячыя галасы ў нашай бібліятэцы. Разам з нашымі маленькімі сябрамі — першакласнікамі мы ратавалі родную мову. Здарылася так, што да нас на сустрэчу павінна была прыйсці беларуская мова, але яе захапілі злыя людзі! Яны сказалі, што нам, беларусам, не патрэбна мова, бо мы яе не ведаем. І вось лёс нашай роднай мовы поўнасцю залежаў ад нашых маленькіх чытачоў. Ім трэба было даказаць, што яны вельмі любяць  беларускую мову і добра яе ведаюць.

Хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі розныя заданні, адгадвалі загадкі, рашалі красворды, гулялі ў інтэлектуальныя гульні.

Дзеці выдатна справіліся з заданнямі і даказалі, што беларускую мову яны добра ведаюць і шануюць. Так наша беларуская мова сёння была выратавана!

А яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з выставай беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў і творамі, якія яны напісалі для дзяцей.

Сённяшняя наша сустрэча яшчэ раз падцвердзіла, што кожны чалавек павінен  шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа. Нашы маленькія чытачы — вялікія малайчынкі! Мы пажадалі ім часцей прыходзіць да нас ў бібліятэку за самымі цікавымі кніжкамі. У падарунак дзеці атрымалі кніжныя закладкі .

Завяршылася наша мерапрыемства, па традыцыі, вершам Васіля Віткі:

 

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.