Урокі жыцця з беларускай казкай
Сёння, напярэдадні Дня роднай мовы, мы наведалі нашых маленькіх сяброў — выхаванцаў старэйшай групы дзіцячага садка №3. Сустрэча падарыла дзецям шмат цікавага: яны вучыліся жыццёвай мудрасці ў герояў беларускіх казак, адгадвалі загадкі і слухалі вершы на роднай мове.
А яшчэ пазнаёміліся з цікавымі і пазнавальнымі часопісамі на беларускай мове.
І паабяцалі, што абавязкова прыдуць у бібліятэку за цікавымі кнігамі