Увага! Новыя кнігі!


Паважаныя аматары кніг і чытання!
Прапануем Вашай увазе НОВЫЯ ЦІКАВЫЯ КНІГІ з фондаў нашай бібліятэкі!
Ліхадзедаў, У. А. Ад Віцебска да Полацка: падарожжа ў часе = От Витебска до Полоцка: путешествие во времени / У.А.Ліхадзедаў; аўт.прадм. Алесь Карлюкевіч ; рэдкал.: І.І.Бузоўскі [і інш.] — Мінск : Звязда, 2023.-320с. : іл. — (У пошуках страчанага).
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Ліхадзедаў у асяроддзі творчай інтэлігенцыі краіны — асоба вядомая. Яго краязнаўчыя публікацыі даволі часта з’яўляюцца ў перыядычным друку. У супольнасці з іншымі даследчыкамі і самастойна Уладзімір Аляксеевіч выдаў некалькі дзясяткаў філакартычных альбомаў і кніг, дзе поруч з публіцыстычнымі тэкстамі суседнічаюць красамоўныя рэпрадукцыі старых паштовак, рознага характару графічных ілюстрацый, фотаздымкі з розных перыядаў айчыннай гісторыі. Істотная частка альбомаў — кнігі, якія з дапамогай старых паштовак расказваюць пра тую ці іншую мясціну Беларусі. Чарговая кніга вядомага гісторыка і калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава прысвечана Віцебшчыне. Унікальная калекцыя арыгінальных фотаздымкаў і паштовак, многія з якіх публікуюцца ўпершыню, дазваляе наглядна расказаць аб гісторыі краю з канца XVIII да сярэдзіны XX ст.
Кошур, С.А. Праз паціну часу: сцежкамі свіцязянскай зямлі: нарысы / Святлана Кошур . — Мінск : Звязда, 2023 . — 272с. : іл.
Святлана Андрэеўна Кошур — беларускі краязнавец, двойчы лаўрэат прэміі імя А.І.Дубко “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. У верасні раённая бібліятэка ладзіла сустрэчу з аўтарам кнігі, якую мы вам прапануем пачытаць. Літаратурная сустрэча з аўтарам | Сайт Дзяржаўная ўстанова культуры «Навагрудская раённая бібліятэка» (grodno.by)
Аўтар запрашае чытача здзейсніць цікавае падарожжа па памятных мясцінах свіцязянскай зямлі, апетай класікамі беларускай літаратуры, каб разам прыадкрыць таямніцы гісторыі роднага краю, навучыцца бачыць сляды даўніны праз паціну часу, даведацца пра лёс таленавітых людзей, якія пакінулі на зямлі свой добры след.
Кніга прызначана настаўнікам, школьнікам, студэнтам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.
Мілыя вобразы роднага краю : выбраныя вершы беларускіх паэтаў пра беларускую прыроду / уклад. Віктара Шніпа, мастак Надзея Барай . — Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. — 126с. — (100 вершаў).
У зборнік увайшло 100 вершаў пра беларускую прыроду, якія былі напісаны паэтамі розных пакаленняў і ў розныя гады ХХ і ХХІ стагоддзяў. Многія з іх сталі класікай і вывучаюцца ў школе.
Каляндар школьніка : тэматычны зборнік прозы, паэзіі, драматургіі, эсе / укладанне А. Бадака ; мастак К. Пігуль]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. — 270 с.
У кнізе не толькі расказваецца пра дзяўжарныя святы, святочныя дні і памятныя даты ў Республіцы Беларусь, але і да кожнага з іх прапануюцца літаратурныя творы адпаведнай тэматыкі, якія можна выкарыстоўваць як на ўроках, так і падчас правядзення тэматычных мерапрыемстваў у школах і дзіцячых бібліятэках.
Помнік герою : творы пра Вялікую Айчынную вайну / укладальнік Віктар Шніп]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. — 245, [1] с.
У гэтай кнізе змешчаныя лепшыя творы для дзяцей пра Вялікую Айчынную вайну, многія з іх уваходзяць у спісы для пазакласнага чытання ў школе.
Хітры дзённік : творы пра школу : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / уклад. Аксана Спрынчан . — Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. — 343с.
У школе цікава не толькі вучыцца, у школе цікава пра школу чытаць, і пра вакацыі, і пра заняткі, цікава і з казкай разумнай, і з працай прыгожай напраўду пасябраваць.
У кнігу ўвайшлі вершы і апавяданні пра школьнае жыццё, беларускія народныя казкі і творы пра адносіны да працы, многія з якіх рэкамендаваныя для пазакласнага чытання ў 2-м і 3-м класах.
Верасок: чытанка : для дзяцей дашк. і мал.шк.узросту / уклад. Іна Фралова ; маст. Ліяна Жванія. — Мінск : Звязда, 2023 . — 208с.: іл.
Багата ілюстраваная чытанка «Верасок» складаецца з тэматычных раздзелаў. Выданне разлічана на цікаўнага маленькага чытача і яго бацькоў. Таксама кнігу можна выкарыстоўваць для падрыхтоўкі заняткаў і ранішнікаў у дзіцячым садку, урокаў і пазакласных мерапрыемстваў у пачатковай школе.
Радьков, А.М. О математике и математиках / Александр Радьков . — Минск : Мастацкая литаратура, 2023 . — 278с.
В книге в художественном стиле, через небольшие рассказы повествуется о значимости для образования, науки, в целом развития цивилизации математики и тех людей, которые посвятили ей всю свою жизнь. В ней приводятся поучительные и занимательные истории о шедеврах математической мысли, об увлеченных учителях и ярких ученых, об известных математических школах Беларуси мирового научного уровня. Книга адресована учителям, университетским преподавателям, всем, кто любит математику, в том числе школьникам и студентам – математическому будущему нашей страны.