Вандруй. Адчуй. Натхняйся ⛺📚🛕
З 5 па 11 чэрвеня ў Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся». Акцыя накіравана на папулярызацыю ўнутранага турызма. Наша Беларусь — вельмі прыгожая краіна, з багатай гісторыка-культурнай спадчынай, вялікай колькасцю выдатных прыродных мясцін і аб’ектаў, якія быццам былі створаны спецыяльна для таго, каб іх хацелася наведаць. А для таго, каб зарыентавацца ў карагодзе беларускіх цікавосткаў, прапануем вам спачатку пазнаёміцца з імі праз кнігі. У нашай бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава, сардэчна запрашаем!