Акцыя “ Чытаем разам Леаніда Дайнеку”
28 студзеня ў Навагрудскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшла акцыя “ Чытаем разам Леаніда Дайнеку”, прысвечаная яго 80- годдзю.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 7 класа СШ №4 і былы журналіст газеты “Новае жыццё” Вольга Паўлаўна Навагран, а таксама іншыя наведвальнікі нашай бібліятэкі. Яны разам чыталі лепшыя вершы аўтара з кнігі “Сняжынкі над агнём” — «Навагрудак», “Беларусі”, “Буслы дваццаць першага веку”, “Рыжавалосая дзяўчынка”, “А першы снег – раптоўны, як каханне…”.
Падчас мерапрыемства прысутныя праглядзелі відэапрэзентацыю, падрыхтаваную работнікамі бібліятэкі аб жыццёвым і творчым шляху Леаніда Дайнекі.
На кніжнай выставе «Галасы стагоддзяў» былі прадстаўлены творы пісьменніка, які быў не толькі паэтам, але і таленавітым літаратуразнаўцам і гісторыкам. Любоў да Радзімы, памяць продкаў, складаны свет душы — асноўны матыў творчасці паэта.