Твой верны шлях — у тваіх руках!

1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Сёння Навагрудская бібліятэка сямейнага чытання запрасіла сваіх чытачоў — настаўнікаў і  вучняў СШ№4 на сустрэчу з урачом-валеолагам Навагрудскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Жураўскай Нінай Мікалаеўнай.Пачалася сустрэча з прагляду сацыяльнага відэароліка пра талерантныя адносіны да людзей, хворых на СНІД, удзельнікі пачулі вершы, прысвечаныя гэтай праблеме. Урач-валеолаг расказала пра эпідэміялагічную сітуацыю, якая склалася на сённяшні дзень, пра шляхі заражэння ВІЧ-інфекцыяй і мерах па прафілактыцы захворвання.

Кожны з прысутных атрымаў памятку па прафілактыцы СНІД.

Каб замацаваць веды, мы праглядзелі актуальны відэафільм «Правільныя рашэнні». А на падрыхтаванай да сустрэчы выставе-закліку “Асцярожна! СНІД” можна было знайсці адказы  на пытанні: “Што такое СНІД?”, “Як можна заразіцца СНІДам?”, “Як засцерагчы сябе?” і інш.

Мы жадаем вам, каб ніколі-ніколі ні вы, ні вашы блізкія не сустрэліся з гэтай жудаснай хваробай! Моцнага ўсім здароўя, бадзёрасці духу і невычэрпнай жыццёвай энергіі!

Да наступных сустрэч!

Поделиться ссылкой:

Администратор

Share

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.