Твой верны шлях — у тваіх руках!
1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Сёння Навагрудская бібліятэка сямейнага чытання запрасіла сваіх чытачоў — настаўнікаў і вучняў СШ№4 на сустрэчу з урачом-валеолагам Навагрудскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Жураўскай Нінай Мікалаеўнай.Пачалася сустрэча з прагляду сацыяльнага відэароліка пра талерантныя адносіны да людзей, хворых на СНІД, удзельнікі пачулі вершы, прысвечаныя гэтай праблеме. Урач-валеолаг расказала пра эпідэміялагічную сітуацыю, якая склалася на сённяшні дзень, пра шляхі заражэння ВІЧ-інфекцыяй і мерах па прафілактыцы захворвання.
Кожны з прысутных атрымаў памятку па прафілактыцы СНІД.
Каб замацаваць веды, мы праглядзелі актуальны відэафільм «Правільныя рашэнні». А на падрыхтаванай да сустрэчы выставе-закліку “Асцярожна! СНІД” можна было знайсці адказы на пытанні: “Што такое СНІД?”, “Як можна заразіцца СНІДам?”, “Як засцерагчы сябе?” і інш.
Мы жадаем вам, каб ніколі-ніколі ні вы, ні вашы блізкія не сустрэліся з гэтай жудаснай хваробай! Моцнага ўсім здароўя, бадзёрасці духу і невычэрпнай жыццёвай энергіі!
Да наступных сустрэч!