У краіне займальных навук
Вельмі любяць нашу бібліятэку малодшыя школьнікі! І гэта не дзіўна. Бо бібліятэка — гэта не проста сховішча кніг, гэта цэлая краіна! Краіна займальных навук! Вось і ўчора, і сёння ў падарожжа па гэтай цудоўнай краіне адправіліся нашы юныя сябры — першакласнікі з СШ№4.
Упершыню дзеці сустрэліся з такой вялікай колькасцю энцыклапедый.📚📚📚🤩 Неверагодна-цікавым здавалася ўсё: павялічаныя ў сто разоў каларадскі жук і божая кароўка,🐞🐛 вусеніца-гарпія і царыца тэрмітаў; гранатавая пітта і жасткахвостая піпра; дыназаўры і акулы🦖🦈, дагістарычныя жывёлы і фантастычныя істоты…… невядомы дагэтуль свет…😮🤩😀
З захапленнем пазнаёміліся з серыямі дзіцячых энцыклапедый «Всё обо всём», «Школьная энцыклапедыя», «Лепшая дзіцячая энцыклапедыя». Навыперадкі паказвалі сябрам, бібліятэкару і настаўніцы, што цікавага яны толькі што даведаліся з той ці іншай кнігі.
Дзецям вельмі спадабалася ў бібліятэцы! Мы і не сумняваліся, бо тут заўжды цікава, пазнавальна і весела!
Сябры! Прыходзьце да нас часцей! З мамамі і татамі, з бабулямі і дзядулямі, з брацікамі, сястрычкамі і сябрамі! Тут яшчэ столькі цікавостак!!!!
А працуем мы для вас кожны дзень, з 9 да 18 гадзін! (Ну, хіба толькі апошні дзень месяца — санітарны. Кніжкі таксама любяць чысціню😉)