З Днём бібліятэк, сябры!










Сёння ў нас СВЯТА! 15 верасня адзначаецца ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК БЕЛАРУСІ!
Дзень бібліятэк — гэта свята ўсіх, хто не ўяўляе свайго жыцця без кніг. Гэта свята бібліятэчных работнікаў, чытачоў, выдаўцоў, у жыцці якіх кніга і чытанне, веды і інфармацыя займаюць важнае месца. Сардэчна віншуем усіх са святам! Жадаем здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпнай энергіі, аптымізма і, канешне, новых цікавых кніг!