Акцыя “ Чытаем разам Леаніда Дайнеку”
28 студзеня ў Навагрудскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшла акцыя “ Чытаем разам Леаніда Дайнеку”, прысвечаная яго 80- годдзю. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 7 класа СШ №4 і былы журналіст газеты “Новае жыццё” Вольга Паўлаўна Навагран, а таксама іншыя наведвальнікі нашай бібліятэкі. Яны разам чыталі лепшыя вершы аўтара з кнігі “Сняжынкі над агнём” — «Навагрудак», “Беларусі”, “Буслы дваццаць першага веку”, “Рыжавалосая...